Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Архітэктары

Мікалай Лявонцьевіч (Людакавіч) Бенуа нарадзіўся 13 ліпеня 1813 г. у Санкт-Пецярбургу ў сям’і прыдворнага метрдатэля. З дзяцінства любіў маляваць. У 1827 г. быў прыняты ў Акадэмію мастацтваў. У 1834 г. за праект дома быў узганароджаны Малым сярэбраным медалём, за іншыя праекты двойчы ўдастоены Вялікага сярэбранага медаля. За праект вучылішча правазнаўства ў 1836 г. яму быў прысуджаны Вялікі залаты медаль.

Міхаіл Міхайлавіч Гайдуковіч нарадзіўся 1 кастрычніка 1948 г. у в. Хлевішча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1971). З 1972 г. працаваў старшым выкладчыкам у гэтай навучальнай установе. Дацэнт (1986). У 1987–1990 гг. – загадчык кафедры архітэктуры БрІБІ.

Сямён Юльянавіч Сідарчук нарадзіўся 1 верасня 1882 г. у г. Кобрыне Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці). Яго бацькам быў кобрынскі мешчанін Юльян Герасімовіч Сідарчук, а маці – сялянка Марыя Качанка. Немаўля было хрышчонае ў Бяроза-Картузскай Свята-Петрапаўлаўскай царкве.

Арсеній Мікалаевіч Цецярук нарадзіўся 2 студзеня 1941 г. у вёсцы Травы Павіццеўскага сельсавета Дзівінскага раёна (злілася з в. Павіцце Кобрынскага раёна) Брэсцкай вобласці. У 1958 г. скончыў Павіццеўскую сярэднюю школу. У школе ў Арсенія выявіліся здольнасці да малявання і ігры на музычных інструментах: яго малюнкі размяшчалі ў школьнай насценнай газеце, актыўна ўдзельнічаў у гуртку мастацкай самадзейнасці. Баян і песня суправаджалі ўсё яго жыццё.

Георгій Міхайлавіч Бенядзіктаў нарадзіўся 24 лістапада 1916 г. у г. Саратаве. Скончыў Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна (1943). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Уладзімір Мікалаевіч Вараксін нарадзіўся 5 ліпеня 1901 г. у г. Омску ў сям’і ваеннага інжынера. Пасля службы ў Чырвонай арміі скончыў Омскі мастацка-прамысловы тэхнікум (1927). У 1928–1932 гг. вучыўся ў Ленінградскай акадэміі мастацтваў, пасля яе рэарганізацыі яго пераводзяць у Ленінградскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва, які ён скончыў у 1934 г.

Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў нарадзіўся 3 красавіка 1911 г. у г. Барнауле ў сям’і тапографа і настаўніцы. У 1932 г. скончыў Сібірскі інстытут арганізацыі тэрыторыі ў г. Омску. Назначаны кіраўніком Цэнтральнага праектнага бюро Нарказема Якуцкай АССР у Якуцку, распрацаваў праекты гарадскіх пасёлкаў, вёсак, паркаў Якуцii (1932–1934), выкладаў у тэхнікуме.

Васіль Канстанцінавіч Карунас нарадзіўся 6 лістапада 1950 г. у г. п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1973). Працаваў у Мiнскiм абласным фiлiяле інстытута «Белдзяржпраект». У 1973–1974 гг. служыў у Савецкай арміі.

Віктар Васільевіч Арсеньеў нарадзіўся 26 снежня 1950 г. у г. Брэсце. Закончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута (1972). Вучыўся ў В. Н. Куліна, І. Д. Белагорцава.

Зінаіда Мікалаеўна Леўчанка нарадзілася 3 сакавіка 1925 г. у г. Новачаркаску Растоўскай вобласці (РСФСР) у сям’і служачага. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. З чэрвеня 1942 г. пачала працаваць у прыфрантавых авіарамонтных майстэрнях. У 1949 г. скончыла Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала архітэктарам у Валгаградзе. З 1951 г. — у Брэсцкім філіяле Беларускага дзяржаўнага праектнага інстытута «Белдзяржпраект», дзе прайшла шлях ад радавога архітэктара да галоўнага спецыяліста.

Старонка 1 з 2